35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі ў Таронта

31.08.2024 - 01.09.2024 12:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае
 

31 жніўня і 1 верасня Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска Амерыканскае Заадзіночаньне (БАЗА) запрашаюць на 35-ую сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі.






Дата: 31 жніўня і 1 верасня

Месца: Таронта




 Дзень 1 пройдзе ў атмасферы хай-тэк і сучасных тэхналогій. 

Адбудуцца панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці, выступяць вядомыя беларускія навукоўцы і даследчыкі. 

Увечары праграма завершыцца вялікім канцэртам канадыйскіх і амерыканскіх спевакоў, падчас якога пройдзе дабрачынны аўкцыён.



Дзень 2 пачнецца з даніны памяці старэйшым пакаленням дыяспары, што набылі і перадалі нам ў спадчыну адзіны ў Канадзе беларускі будынак. 

Пройдзе набажэнства ў царкве св. Кірылы Тураўскага, выстава гістарычных артэфактаў і прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады. 

У другой палове дня вас чакаюць прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.



Дзень 3 будзе прысвечаны знаёмству з маляўнічай канадыйскай прыродай. 

Удзельнікі наведаюць помнік Беларускі Крыж, які месціцца ў прыродным і гістарычным запаведніку каля горада Мідланд, на возеры Гурон. 


Для дзяцей будзе арганізаваны дагляд і забаўляльная праграма. 

Запрашаюць да ўдзелу беларусаў замежжа з сем’ямі і дзеткамі! 




Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ