У пятніцу, 16 жніўня, у палацы мастацтваў у межах выставы GamEmotion адбудзецца майстар-клас па скетчынгу з мастаком Мішам Дайлідам.
Дата: 16 жніўня
Час: 18.00
Месца: палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск
Прапануюць маляваць лічбавую рэальнасць.
Вы зможаце адлюстраваць сваё ўяўленне аб лічбавай рэальнасці на асобных малюнках-фрагментах, а затым спадар Міша збярэ іх у цэласную кампазіцыю.
Атрымаецца сумесная праца вялікага фармату.
Таксама на майстар-класе вы зможаце:
пазнаёміцца з тэхнікай алейнай пастэлі;
стварыць любы сюжэт на тэму цыфравізацыі ў мастацтве;
паназіраць за творчым метадам Мішы Дайліды.
Сваю працу можна будзе забраць з сабой.
Удзел — 20 рублёў (квіток на выставу і матэрыялы ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.