Філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча ў Вільні завяршае пра смерць

17.08.2024 14:00 - 17:00 Свята-Ефрасіннеўскія могілкі Бясплатнае


У суботу, 17 жніўня, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» кліча на трэцюю і заключную сустрэчу шведскага гуртка «Філасофія» імя Ігната Абдзіраловіча, прысвечаную смерці.






 Дата: 17 жніўня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца збору: Свята-Ефрасіннеўскія могілкі ў Вільні, Liepkalnio g. 13 (на прыпынку грамадскага транспарту перад галоўным уваходам), Вільня 




Запрашаюць зноўку туды, дзе ўсе мы будзем, — на могілкі: у дадзеным выпадку на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі могілкі. 

Як разумеюць смерць у экзістэнцыялізме ці псіханалізе, ужо абмеркавалі, троху закранулі хрысціянства... Але што за θάνατος ў праваслаўнай традыцыі? 

Разам са святаром Георгіем Роем абмяркуюць і тое.

 Бонусам вас чакае невялікая экскурсія па магілах беларускіх дзеячоў і дзяячак, а таксама талака па прыбіранні мемарыялаў. 



Філасофскі гурток — гурток для тых, хто чытае і думае, рэфлексуе і крытыкуе. Тут развіваюць крытычнае мысленне і крытыкуюць актуальную сацыяльнасць, задаюць пытаннечкі і спрачаюцца аб метадах. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Чарнобыльскі шлях у Вільні

26.04.2026 (12:00 - 15:00) парк Сапегаў, плошча Кудзіркі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ