У вядзьмарскую Купальскую ноч з 6 на 7 ліпеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам, адбудзецца забег.
Дата: з 6 на 7 ліпеня
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Гэта будзе начны трэйл (бег па грунтавых дарожках і сцежках), які падыдзе і дасведчаным спартоўцам, і аматарам, і пачаткоўцам. Патрэбны толькі ліхтарык!
Маршрут пракладзены сярод самых прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства — старажытных сядзіб, школ, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.
Абяцаюць:
тры «дарослыя» дыстанцыі — 5, 10, 21 км, а таксама асобную кіламетровую трасу для дзяцей;
найпадрабязную маркіроўку і частковае падсвятленне трасы;
пункты харчавання і фінішны кісель;
электронную адзнаку;
медалі фінішэраў і многае іншае.
Забег для дзяцей стартуе ў 21.30
Забег для дарослых стартуе ў 23:00
Галоўнае, ліхтарыкі (для бегу) і пашпарты (для рэгістрацыі) не забудзьцеся!
Рэгістрацыя, падрабязныя правілы, трэкі — усё па спасылцы.