Дыскусія «nowhere in Belarus. Мастацтва шукае прасторы» ў Берліне

07.10.2023 15:30 - 16:30 Humboldt Forum (Schloßplatz) Бясплатнае

У суботу, 7 кастрычніка, у Берліне адбудзецца панэльная дыскусія «nowhere in Belarus. Мастацтва шукае прасторы», прысвечаная культурным прасторам і перш за ўсё палацам культуры і мастацтваў.



 Дата: 7 кастрычніка

Час: з 15.30 да 16.30 (час мясцовы)

Месца: Humboldt Forum, Schloßplatz, Mechanische Arena im Foyer, Берлін 


Палацы культуры адыгрывалі цэнтральную ролю ў адукацыйнай і культурнай палітыцы сацыялістычных дзяржаў: як месцы сустрэчы і адукацыі, культуры і спорту яны былі часткай дзяржаўнай сацыялістычнай сацыяльнай інжынерыі. 

Такія афіцыйныя памяшканні, як Палац мастацтваў у Мінску, больш недаступныя для незалежных беларускіх мастакоў, аўтараў і дзеячаў культуры — многія з іх пакінулі краіну, баючыся арыштаў і асуджэння. 

Рэзідэнцыі мастакоў, выставы і мерапрыемствы за мяжой, а таксама прыватныя рэкалекцыі і Інтэрнэт прапануюць альтэрнатыўныя прасторы для незалежнага мастацтва.

 Абмяркуюць таксама і ролю, якую адыгралі работнікі культуры падчас мірных пратэстаў 2020 года. І як адбываўся і адбываецца пошук альтэрнатыўных прастораў для культуры.


Удзел бяруць: Антаніна Слабодчыкава, мастачка;

Андрэй Вазьянаў, дацэнт грамадскіх навук ЕГУ; 

Мадэратарка — Ірына Герасімовіч, пісьменніца і перакладчыца. 


Працоўная мова — руская. Будзе сінхронны руска-нямецкі пераклад. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ