Гістарычны клуб з Міколам Волкавым у Кракаве

08.10.2023 14:00 - 16:00 музей Подгужа (ul. Limanowskiego 51) данат ад 15 злотых

У нядзелю, 8 кастрычніка, у Кракаве — другая сустрэча Гістарычнага клуба. Тэма — «Як здабыць замак: фартыфікацыя і артылерыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVIII стст.».



 Дата: 8 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей Подгужа, ul. Limanowskiego 51, Кракаў 


Замкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, як і паўсюль у Еўропе, добра ілюструюць гонку ваенных тэхналогій, якая была не менш зацятай, чым у цяперашні час. 

Архітэктары і ваенныя інжынеры пастаянна прыдумвалі новыя фартыфікацыйныя прыёмы, каб абараніць умацаванні. 

З іншага боку, вынаходнікі ўдасканальвалі артылерыю і тэхніку вядзення аблогі. 

Знакаміты французскі фартыфікатар Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан пісаў, што «няма фартэцый, якія нельга ўзяць». 

На прыкладзе замкаў ВКЛ абмяркуюць інтрыгуючае супрацьстаянне ваеннай інжынернай думкі.


 Вядоўца — кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў. 


Удзел — данат ад 15 злотых. І зарэгіструйцеся па спасылцы







Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ