У пятніцу, 3 лістапада, упершыню ў Вене ладзяць памятную вечарыну, прысвечаную беларускім і ўкраінскім паэтам і пісьменнікам, забітым савецкім урадам у часы Вялікага тэрору.
Дата: 3 лістапада
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Unlimited Academy, Lothringerstraße 3, Вена
Каб ушанаваць памяць забітых паэтаў, ініцыятыва «Horovod» выдала кнігу з іх творамі і ладзіць прэзентацыю.
Абяцаюць таксама лекцыю на беларускай і ўкраінскай мовах, дэкламацыю вершаў, а таксама канцэрт паводле вершаў забітых паэтаў.
Уваход вольны.