Пра што не пішуць у падручніках. Гістарычны клуб у Тбілісі абмяркуе спробу імпічменту

24.08.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У чацвер, 24 жніўня, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба.



Дата: 24 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


Тэма дужа злабадзённая — «Віктар Ганчар і спроба імпічменту ў Беларусі»

Дзяржава на самым пачатку свайго існавання заўсёды выбудоўвае супрацьвагі, каб супрацьстаяць узурпацыі ўлады і не дапускаць падзення дэмакратыі. 

Але калі дзяржава маладая, для палітыкаў гарыць зялёнае святло, каб гэтыя супрацьвагі абысці. 

Так і здарылася ў Беларусі.

На сустрэчы вы даведаецеся: 

Як адбываўся працэс узурпацыі ўлады і фальсіфікацыя на рэферэндумах

 Як «падставіўся» ўзурпатар, стварыўшы падмурак пад імпічмент 

Што такое «эскадроны смерці» і як знікалі беларусы ў 90-я гады 

Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі. 


Уваход вольны — рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

17.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць удзельнікам)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ