Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2023 у Гданьску

25.11.2023 19:00 - 21:00 Dwór Artusa (Długi Targ 43-44) Бясплатнае
 

У суботу, 25 лістапада, стане вядомы пераможца XIІ сезону прэміі імя Ежы Гедройця! Урачыстая цырымонія сёлета адбудзецца ў Гданьску.




Дата: 25 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Dwór Artusa, Długi Targ 43-44, Гданьск 


На цырымоніі выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.


Таксама плануюцца літаратурныя сустрэчы: 

А 14-й — прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі»; 

А 16-й — сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец). 

Абедзве пройдуць у Гданьскай філіі (Filia Gdańska) па адрасе Mariacka 42.


Нагадаем, сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць:

—  Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» 

— Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» 

— Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт»

— Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб»

— Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» 

— Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма»


Прэмія імя Ежы Гедройця — найважнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца 12 год запар.


 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ