У чацвер, 10 кастрычніка, у Берліне пакажуць дакументальны фільм Лены Ле «Чатыры колы далей ад цэнтра».
Дата: 10 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Fem*HUB, Wartburgstr. 41, Берлін
Вас чакае фільм пра мінскую мастачку Марыну Капілаву.
Лена Ле адлюстроўвае асобу, якая стварыла ўласны свет свабоды і незалежнасці ў рэгламентаваным і табуяваным асяроддзі.
У пачатку фільма Марына з’яўляецца з мячом у руцэ. Але з кожным крокам яна паказвае і сваю ўразлівасць, якая хаваецца за яе неверагоднай сілай. Мастачка разважае пра жыццё, каханне, абарону слабых і сваю ролю ў грамадстве. ⠀
Фільм ідзе на рускай мове з ангельскімі субтытрамі. ⠀
Пасля фільма заставайцеся абмеркаваць убачанае за закускамі і напоямі.
Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀