Паказ фільмаў студыі «Таццяна» ў Берліне

12.10.2024 - 13.10.2024 17:30 - 20:00 кінатэатр «Арсенал» (Potsdamer Straße 2) 9 еўра
 



Гэтымі выходнымі, 12 і 13 кастрычніка, у Берліне адбудуцца кінавечары, прысвечаныя мінскай кінастудыі «Таццяна», адзінай незалежнай жаночай кіна- і відэастудыі ў былым СССР, заснаванай ў 1991 годзе Таццянай Логінавай, Элай Міловай і Ірынай Пісьменнай.






 Дата: 12 і 13 кастрычніка

Час: 17.30 (час мясцовы)

Месца: кінатэатр «Арсенал», Potsdamer Straße 2, Берлін 




Студыя стала ключавым удзельнікам дакументавання беларускай гісторыі праз крытычную прызму. Іх фільмы прапануюць рэдкае ўяўленне пра неафіцыйную гісторыю краіны. 

Гэтыя творы закранаюць тэмы, актуальныя і сёння: рэпрэсіі, дзяржаўны гвалт і супраціў.



Праграма такая:

12 кастрычніка «Памаранчавыя камізэлькі» Фільм паказвае, як жанчыны ўступаюць у супраціў аўтарытарызму ў распаўшымся Савецкім Саюзе.


13 кастрычніка «Мяне вазілі на баль» Па сеансе будзе дыскусія з рэжысёркай Сашай Кулак, кінакрытыкам Ігарам Сукманавым і, магчыма, Святланай Алексіевіч. 




Квіткі коштам 9 еўра бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

17.09.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ