Гарадскі квэст «Філаматы і філарэты» ў Вільні

13.10.2024 14:00 - 17:00 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B) Бясплатнае


У нядзелю, 13 кастрычніка, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст «Філаматы і філарэты».







Дата і час старту: 13 кастрычніка ў 14.00

Месца збору: Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай, Aušros Vartų g. 7B, Вільня 




Ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе «аматарамі навук» і «аматарамі дабрачыннасці»? 

Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года. 

З нагоды гадавіны ўтварэння вас запрашаюць на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў. 

Гуляць можна камандамі ад 1 да 6 чалавек. 

Напрыканцы вас чакае філамацкая вечарынка а 16-й ў таемным месцы збору, а пераможцаў — каштоўныя прызы. 


Вам спатрэбяцца тэлефон з інтэрнэтам і, магчыма, паўэр-банк. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна! 




Удзел бясплатны. Рэгістрайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ