У чацвер, 7 сакавіка, у Мюнхене ў межах кінафэста Mittelpunkt Europa паказваюць дакументальны фільм Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Motherland», у якім беларускія пратэсты разглядаюцца скрозь прызму сістэмнага гвалту ў беларускай арміі і — глыбей — у беларускім грамадстве.
Дата: 7 сакавіка
Час: 18.00
Месца: Filmmuseum, Sankt-Jakobs-Platz 1, Мюнхен
Фільм прапануе аналіз сістэмы пераследу і злоўжыванняў у войску, якая бярэ свой пачатак з савецкіх часоў і мае свае карані ў таталітарызме, з якім ніколі не змагаліся.
Квіткі коштам 4 еўра набывайце ў касе музея кіно альбо па спасылцы.