Фем-дыскусія «Адкрываючы трывожную (беларускую) касметычку» ў Берліне

08.03.2024 16:00 - 18:00 PANDA platforma (Knaackstraße 97) donation
 

У пятніцу, 8 сакавіка, у Берліне адбудзецца дыскусія «Адкрываючы трывожную (беларускую) касметычку», прысвечаную беларускаму досведу фемінізму.




Дата: 8 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: PANDA platforma, Knaackstraße 97, Берлін 



Калі-небудзь задаваліся пытаннем, як вырвацца з абмежаванняў маленькага горада ў патрыярхальным грамадстве, азмрочаным гвалтам і стэрэатыпамі? 

Далучайцеся, каб абмеркаваць досвед Беларусі і беларускіх пратэстаў у гэтым аспекце праз фізічныя і пісьменніцкія практыкі. 

Аўтарка кнігі «Я танцую» Віка Біран разбярэцца ў гэтых тэмах з філосафам Вольгай Шпарагай і літаратуразнаўцай Яраславай Ананка. Рыхтуйцеся да сканцэнтраванага даследавання фемінізму, ЛГБТК і беларушчыны.

Віка Біран — менеджарка праектаў, даследчыца, сузаснавальніца праекта MAKEOUT.

Вольга Шпарага — філосафка, даследчыца.

Яраслава Ананка — літаратурная даследчыца і дзеячка. 


Пасля мерапрыемства будзе магчымасць набыць кнігу Вікі Біран «Я танцую» на беларускай мове. 


Уваход — donation.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Купалле ў Познані

21.06.2026 (17:00 - 22:00) пляж «Dzika» (возера Русалка)

Купалле пад Сіэтлам

21.06.2026 (17:00 - 22:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ