культ. цэнтр «Корпус» | Машэрава пр. 9, корпус 8
Уваход вольны!
НЯДЗЕЛЯ. КОРПУС. ПЛАТО №11
Культ. цэнтр «КОРПУС» разам з Radio Plato працягваюць ствараць круцейшы вайб па нядзелях.
Акурат падчас маркет-фестывалю ручной графікі «ЕЖА» рэзідэнт «Плато» Stereobeaver і амбасадор accidental society Gleb Gurami развярнуць свае музычныя палотны, пад якія вельмі пасуе абмяркоўваць сінэргію моладзі, беларускія гаворкі ва Ўкраіне або смачны сідр ад «Двух жаб». Атрымліваецца своеасаблівы сошыал клаб.
Каманда «Корпуса» робіць сапраўды нейкія цуды са сваёй прасторай. Прыходзь – і ты будзеш вельмі здзіўлены, як там прыгожа!
DJs:
Gleb Gurami
Stereobeaver
Падзея ў Facebook.