ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя паэтычнай кнігі Валянціны Аксак «Уцёкі з Палесся» ў Беластоку

16.10.2023 18:00 - 20:00 Беларускі хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае
 

У панядзелак, 16 кастрычніка, у Беластоку прэзентуюць зборнік вершаў Валянціны Аксак «Уцёкі з Палесся», выдадзены нядаўна фондам «Камунікат».



Дата: 16 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб «Новая зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Будзе творчая сустрэча і размова з аўтаркай — і вядома ж, чытанні вершаў. 


Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі.

 Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. 

Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртанне. 

І ўсё ж лейтматывам кнігі ёсць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

višniovy tort у Познані

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ