Ратаванне могілак у Ракаве
Пачатак: 18.05 (12:00)Канец: 18.05 (19:00)
Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст.
Ініцыятыва аховы гістарычных могілак Беларусі ў межах праекта “Культура паляпшае жыццё” грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
ЗАПРАШАЕ
ахвочых на пашпартызацыю старой часткі гісторыка-культурнай каштоўнасці
“Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст.”, што ў Ракаве!
Агульны збор ля старой капліцы аб 12-й.
Пад’язжаць можна ў любы час.
Пры сабе мець:
- Працоўную вопратку.
- Пяльчаткі.
Усё неабходнае для працы выдадуць арганізатары.
Асобна расшукваем валанцёра з бензапілой.
Падрабязней: http://vk.com/rakau
Тэлефон каардынатара: +37529 551 3335 (Воля)
Як даехаць?
Расклад аўтобусаў глядзіце на http://ivctrans.by/all/first.php.html
Аўтобусы міжнародніх маршрутаў ходзіць амаль кожныя паўгадзіны.
Уласным траншпартам можна дабрацца па трасе Мінск-Гародня да павароту на Ракаў (каля 30 км у адзін бок).