Судная пятніца з Гедройцам!

16.05.2014 20:00 - 21:00 Кнігарня "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня логвінаЎ працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі доўгага ліста прэміі Гедройца.
У пятніцу 16 траўня нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.
А 20.00 у кнігарні логвінаЎ:
Алена Брава і яе кніга “Дараванне. Прощение. Vergebung”
Анатоль Івашчанка прадставіць кнігу Сяргея Дубаўца “Errata”
Вячаслаў Ракіцкі прадставіць кнігу Аляксандра Лукашука “Зкімбы-зымбы”

Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.

У канцы вечарыны будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі, куды ўвойдуць шэсць кніг-фіналістаў. Нагадваем, што сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз.
Папярэднімі намінантамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная
РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат
з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10
000 еўра ад “Ідэя Банк”.

Беларускі ПЭН-цэнтр
Беларусь, 220005, г.Мінск, вул.Залатая Горка, 2-101

e-mail: info@pen-centre.by
www.pen-centre.by


Вам можа быць цікава

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ