Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага”

29.05.2014 18:30 - 21:00 велапракат “Адпачынак” (наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця) 75 тбр; зніжка студэнтам, пенсіянерам, сябрам “Мінскага роварнага таварыства”

Мінск графа Чапскага – гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у родны горад, дзякуючы якому правінцыйны Мінск набыў сталічны глянец і бляск. За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1890-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з’явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт (конны трамвай), прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, у парку пачаў працаваць велатрэк з пракатам ровараў і ўжо ствараўся праект гарадской каналізацыі… Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго жыццём, – ды ці не лепей адзін раз з’ездзіць на экскурсію?

Арганізатар – “Менскі велашпацыр”

Старт – 29 траўня, чацвер, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця.

Працягласць – 2,5 гадзіны.

Кошт – 75 тбр; зніжка студэнтам, пенсіянерам, сябрам “Мінскага роварнага таварыства”.

Група – не болей 15 чалавек.

Падрабязнасці:

www.mienskbiketour.by

vk.com/mienski.vielaspacyr

facebook.com/mienski.vielaspacyr

+375297040018

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Свята «Купальскія Агні» ў мінскім батанічным садзе

04.07.2026 10:00 - 05.07.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ