Іншае
Канец: 13.11 (20:00)
Сустрэча з Леанідам Судаленкам у Стакгольме
Пачатак: 13.11 (18:30)Канец: 13.11 (20:00)
(Solna, Стакгольм , Solnavägen 9)
У сераду, 13 лістапада, у Стакгольме адбудзецца сустрэча з Леанідам Судаленкам.
Дата: 13 лістапада
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Solnavägen 9, Solna, Стакгольм
Пасля шырокіх пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, спадар Леанід адным з першых распачаў працу па падтрымцы ахвяраў масавых рэпрэсій.
У студзені 2021 года ён быў затрыманы і пасля палітычна матываванага суда асуджаны на тры гады зняволення.
Сваё пакаранне адбываў у складаных умовах у Віцебскай вобласці.
Пасля вызвалення пагрозы з боку ўладаў не спыніліся, і ён вымушаны быў пакінуць краіну.
Улетку гэтага года спадар Леанід быў завочна асуджаны яшчэ на пяць гадоў зняволення.
На сустрэчы ён падзеліцца сваім поглядам на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, распавядзе пра асабісты досвед палітычнага зняволення і сваю сучасную працу. Пяцёра яго калег з «Вясны» ўсё яшчэ ў турме.
Як ён ацэньвае іх цяперашнюю сітуацыю і што мы можам зрабіць, каб падтрымаць іх і яшчэ 1300 палітычных зняволеных у Беларусі?
Уваход, выглядае, вольны.