Дыскусія «Шляхі да вызвалення палітвязняў у Беларусі» ў Вене

10.11.2024 16:00 - 18:00 (Lassingleithnerplatz 2) Бясплатнае
 

У нядзелю, 10 лістапада, у Вене адбудзецца дыскусія «Шляхі да вызвалення палітвязняў у Беларусі».






Дата: 10 лістапада

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Lassingleithnerplatz 2, Вена 




Тэма вызвалення палітвязняў у Беларусі стала адной з найбольш абмяркоўваемых. 

Асабліва пасля пагаднення паміж Расіяй і Захадам аб абмене зняволенымі, дзе не было ўлічана ніводнага беларускага палітвязня, стала відавочна, што патрэбныя новыя падыходы. 

Што можна зрабіць у гэтай складанай сітуацыі? 

Як можна ацэньваць нечаканую амністыю 115 палітвязняў і заяву Лукашэнкі аб магчымым памілаванні Марыі Калеснікавай? 

Што кажуць пра гэта самі палітвязні і сваякі тых, хто па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі?


 Спікеры: 

Таццяна Хоміч (Аб’яднанне сваякоў і былых палітвязняў) 

Вольга Гарбунова (Фонд падтрымкі «21мая», былая палітзняволеная) 

Валерый Кавалеўскі (Агенцтва па Еўраатлантычных Справах) 

Іна Румянцава (Асацыяцыя «Taskforce Belarus», V.i.G.)



Уваход, выглядае, вольны.





Вам можа быць цікава

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ