У суботу, 27 ліпеня, у Мастацкім музеі ў межах выставы «Мікола Бушчык. Жарсць колеру» адбудзецца творчая сустрэча з мастаком.
Дата: 27 ліпеня
Час: 14.00
Месца: Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус), вул. Маркса, 24, Мінск
Мікола Бушчык — мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік авангарда, працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і акварэллю.
Карціны мастака — яскравыя і адметныя, складаныя па фактуры і колеры, віртуозныя па ўменні спалучаць адносіны паміж матэрыяльным навакольным сусветам і светам духоўным — эмоцыямі, перажываннямі, мроямі і надзеямі.
Прыходзьце распытаць спадара Міколу пра хітрыкі натхнення і творчасці — ды пра ўсё на свеце.
Удзел — па квітку ў выставачны корпус. Рэгістрацыі не патрэбна: проста прыходзьце.