У чацвер, 1 жніўня, у «Фестывальным» адкрываецца выстава жывапісу Ягора Коткіна «Чароўны лес».
Дата і час: 1 жніўня ў 17.30
Месца: КЦ «Фестывальны», вул. Тэльмана, 4, Гродна
Ягор Коткін працуе ў стылі абстракцыянізму — кірунак у мастацтве, у якім мастакі адмаўляюцца ад рэалістычнай выявы.
Прырода для Ягора Коткіна — гэта бясконцая крыніца здзіўлення, натхнення і новых адкрыццяў. Аўтар выкарыстоўвае абстракцыю, каб перанесці сваё бачанне прыгажосці і стыхійнасці прыроды на палатно.
Менавіта абстракцыя дазваляе максімальна спрасціць любую выяву ці з’яву да найпростых каляровых плям і геаметрычных рытмаў і дапамагчы гледачам усвядоміць усё на нейкім базавым архаічным узроўні ўспрымання.
Працуе выстава да 15 жніўня.