У пятніцу, 20 верасня, гарадская ферма «Марыс Мар» запрашае на свята кабачка.
Дата: 20 верасня
Час: з 17.00
Месца: Flame Place, пр. Машэрава, 9 к. 8, Мінск
Агародніцкі сезон сканчваецца, застаюцца яны — кабачкі!
Магчыма, вы належыце да шчаслівых уладальні:ц кабачкоў, і настаў той самы момант, калі ўжо незразумела — гэта яны ў вас жывуць, або вы ў ніх?
А можа вам пашасціла менш, і кабачкоў на вашую долю ў гэтым годзе не выпала?
Каб вырашыць гэтае восеньскае непаразуменне, прыходзьце на свята і дапамажыце чужым кабачкам патрапіць у добрыя, то бок вашыя, рукі.
Вас чакае:
абмен кабачкамі
Прыносьце кабачкі з сабой, калі вы на іх багатыя, або забірайце дадому тыя, што прынясуць іншыя ўдзельнікі.
абмен адзеннем
аднавім восеньскі гардэроб экалагічна!
Па жаданні бярыце з сабой адзенне і аксессуары ў добрым стане, якія больш не носіце самі, і хочаце, каб яны маглі парадваць сваіх новых гаспадароў, а таксама абірайце тое, што спадабаецца вам, сярод таго, што прынясуць астатнія.
кулінарны майстар-кляс з сакрэтнай кабачковай стравай на мангале (vegan)
Па жаданні можна паўдзельнічаць у прыгатаванні з дапамагой шэф-повара і, канешне, пачаставацца.
майстар-кляс па стварэнні лялек-крупянічак
майстар-кляс па роспісу сталовых свечак (калі жадаеце, каб свечку для вас падрыхтавалі — вазьміце 5 рублёў. Калі прынесяце сваю — удзел бясплатны.)
конкурс на лепшы касцюм кабачка з прызамі
Праявіце фантазію, каб прыдумаць свой касцюм кабачка і атрымаць прыз глядацкіх сімпатый.
А завершаць вечар мы святочным майстар-клясам па традыцыйных танцах.
Уваход вольны. Запісвайцеся па спасылцы.