У пятніцу, 20 верасня, у музеі Якуба Коласа — сустрэча «Тайм-мэнэджмент: як нашыя продкі ўсё паспявалі?»
Дата: 20 верасня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Восень — гарачы сезон. Разабрацца з ураджаем, даць рады гаспадарцы, падрыхтавацца да зімы, адправіць дзяцей у школу... усяго і не пералічыць!
А як з усімі клопатамі спраўляліся нашыя продкі?
Адказ на гэтае пытанне атрымаеце на музейных вячорках.
Даведаецеся і пра сучасныя спосабы кіравання сваім часам.
А яшчэ ўласнаруч зробіце сабе таемнага памагатага — ляльку-дзесяціручку (па старажытных беларускіх «рэцэптах») .
Кошт — 15 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.