У суботу, 23 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць свята «Ой, скора, скора Калядкі».
Дата: 23 лістапада
Час: з 13:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Ці задумваліся вы, адкуль у гумне з’яўляюцца снапы?
Хто вырошчвае агародніну і даглядае за яблыневым садам?
І ці патрэбна ўжо нарыхтоўваць дровы на зіму?
Мінулі цёплыя дзянькі, завяршыліся работы ў полі, ураджай звезены і апрацаваны — і вось ужо з’яўляецца час на спевы, гульні і танцы.
Вас чакае:
Майстар-клас па вывучэнні калядных песень;
Расповед пра збор песеннай спадчыны ў экспедыцыях ад Ул.Бярберава;
Традыцыйныя танцы ды гульні.