У нядзелю, 24 лістапада, музей гісторыі рэлігіі запрашае на шпацыр, прысвечаны гісторыі пратэстанцтва.
Дата: 24 лістапада
Час: 10.15
Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна
У праграме:
⠀
Тэматычная экскурсія па музеі гісторыі рэлігіі ⠀
Хто такія пратэстанты? Як яны з’явіліся на нашых землях? Чаму ў пратэстанцкім храме няма ікон? Ці праўда, што яны хрысцяцца ў дарослым узросце? ⠀
Знаёмства з гісторыяй Лютэранскай кірхі Святога Яна ⠀
Вы ведалі, што гэта самая старая і адзіная дзейная лютэранская царква ў Беларусі? ⠀
Гутарка з пастарам ⠀
Вы ведалі, што ў Гродне дзейнічае евангелічна-лютэранская абшчына? Калі яна з’явілася? Як яе прадстаўнікі жывуць сёння? Пастар усё раскажа. ⠀
Міні-канцэрт «Шэдэўры арганнай музыкі» ⠀
Прафесійныя музыканты выканаюць класічныя кампазіцыі. Арган у гэтай царкве гучыць цудоўна!
Кошт — 25 рублёў. ⠀
Па запіс і даведкі звяртайцеся ў дырэкт музейнага інстаграма.