Сямейны эка-фестываль ЗЯЛЁНЫ WEEKEND. 5 чэрвеня ў галерэі “Ў”

05.06.2016 12:00 - 18:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Пр. Незалежнасці, 37а) 50 000

Штогадовы сямейны эка-фестываль  “Зялёны weekend”

5 чэрвеня (з 12:00 да 18:00)
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Пр. Незалежнасці, 37а

 5 чэрвеня у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца пяты штогадовы эка-фестываль творчасці і развіцця “Зялёны  Weekend”.  У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду – “Горад для чалавека ці чалавек для горада?”. Разам у гульнёвай і творчай манеры мы паспрабуем знайсці адказ, як зрабіць наш горад і сваё жыццё ў ім больш прыемным, эка-прыязным і поўным творчых і яскравых момантаў. Фэст арганізаваны “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі”, установай “Эка-Майстэрні” (“Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”), таварыствам “Зялёная сетка” супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Новай фішкай Зялёнага weekend стане аб’яднанне тэматычных “пунктаў” у маршруты. Гасцям прапануецца прайсці іх цалкам, каб напрыканцы атрымаць прыемны падарунак.

Праходзячы па маршрутах, госці пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных урбан-інітыятыў: “Гарадскі агарод”, “Гададскі ляснічы”,  “Зялёны дазор”, Мінскага роварнага таварыства ды арганізацый “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Экапартнёрства”, паўдзельнічаюць ў квэстах і адукацыйных блоках ад Школы Экалагічнага Актывісту, возьмуць удзел у воркшопах ад мінскіх стрыт-артыстаў, займуцца лэнд-артам і змогуць наведаць “жывую бібліятэку”, у якой пагутараць з прадстаўнікамі самых цікавых па меркаванню дзяцей прафесій.

Новыя ўражанні, новы досвед, веды і знаёмствы для сямей з дзецьмі і ўсіх ахвочых!

Агульны квіток на 1 чалавека – 50 000 BYR

(дае права ўдзелу ва усіх мерапрыемствах у рамках фестывалю)


Вам можа быць цікава

Выстава «Берасцейская палітра-2026» у Брэсце

02.10.2026 16:00 - 18.10.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Дзень настаўніка ў Суле

03.10.2026 14:00 - 04.10.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Дыскусія з Максімам Знакам у Празе

04.10.2026 (18:00 - 20:00) DOX, Gulliver Airship (Poupětova 1)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе «Страшна і смешна» анлайн

21.10.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ