Свята «Грамадой вясёлай ідуць вучні з школаў!» у Мінску

02.09.2024 12:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) па запыце
 

У панядзелак, 2 верасня, у музеі Якуба Коласа — свята «Грамадой вясёлай ідуць вучні з школаў!».







Дата: 2 верасня

Час: з 12.00 да 17.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск




Вось якая будзе праграма: 


12.00 — 13.00

«Вось што, дзеткі, мае краскі...»: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і прагляд тэатралізаванага прадстаўлення па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (для 1-4 класаў, уваходны квіток — 3,50руб./чал., экскурсійнае абслугоўванне — 8 руб./група);

«Я — міністр грыбной гаспадаркі»: займальная гульня, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбны свеце беларускіх лясоў, а таксама пашыраюць кругагляд, даведваюцца чаму Якуб Колас лічыў сябе міністрам грыбной гаспадаркі (для 1-5 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.); 



13.00 — 14.00 

«А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца»: дзеці стануць вучнямі школ 19 стагоддзя (для 1-4 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.);

«Глуха шэпча лес зялёны...»: даведаецеся шмат новага і цікавага пра птушак і звяроў, што жывуць у беларускіх лясах (для 1-5 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.);



14.00 — 15.00

 «Пішу як Колас»: пазнаёміцеся з цікавымі фактамі з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі ды авалодаеце каліграфічным пісаннем пяром (для 1-5 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.);



 15.00 — 16.00 

«Гэта — наша насценгазета!»: пазнаёміцеся з гісторыяй насценгазеты ды прымеце ўдзел у калектыўным выпуску насценгазеты (для 3-7 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.);



14.00 — 16.00

 Квэст «Таямніцы дома Песняра»: адказваючы на пытанні, пазнаёміцеся з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа.

 Правільныя адказы ўдзельнікі запісваюць у крыжаванку, дзе напрыканцы квэста павінна атрымацца слова-ключ (для 6-11 класаў, уваходны квіток — 5,0руб./чал.).




На асобныя заняткі і экскурсіі ці наўпрост на ўсе падзеі фэста запісвайцеся па нумары 8(017) 270-17-02.






Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Беластоку

23.03.2025 10:00 - 26.03.2025 21:00 ------------

Iva Sativa ў Вільні

23.03.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Света Бень у Варшаве

29.03.2025 (20:00 - 22:00) Chmury (ul. 11 Listopada 22)

Чытанне п’есы «...І лісце вернецца да каранёў» у Мінску (18+)

03.04.2025 (19:00 - 20:30) Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ