Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП на Форуме выдаўцоў у Львове

12.09.2015 16:00 - 17:00 г. Львоў, тэатр “Воскресіння” (Театр “Воскресіння” → Чорний зал (пл. Генерала Григоренка, 5)) Бясплатнае

З 10 па 13 векрасня ў Львове адбудзецца 22гі Форум выдаўцоў, адна з найбольш яркіх і значных кніжных і літаратурных падзей Украіны.

12 верасня ў 16.00 у межах Форуму выдаўцоў адбудзецца прэзентацыя дзейнасці Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (Театр “Воскресіння” → Чорний зал (пл. Генерала Григоренка, 5)).

 

Звяртаем увагу!

На выставачнай пляцоўцы Форуму будзе прадстаўленае выдавецтва “Кнігазбор” з кнігамі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, “Кнігарня пісьменніка”, серыі дзіцячай літаратуры “Каляровы ровар”, а таксама адметнымі беларускімі паштоўкамі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Шукайце стэнд выдавецтва “Кнігазбор” на трэцім паверсе Палаца мастацтваў (г. Львоў, вул. Каперніка,17, СТЭНД № 457).

Падрабязна з праграмай Форуму можна пазнаёміцца тут: bookforum.ua.


Вам можа быць цікава

Экскурсія па выставе «Птушкі па-за палітыкай?» у Ляйпцыгу

03.10.2026 13:00 - 11.10.2026 17:00 Nikolaikirche Leipzig (Nikolaikirchhof 3)

Максім Знак у Вене

06.10.2026 (19:00 - 21:00) Alte Schmiede Kunstverein Wien (Schönlaterngasse 9)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ