Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 19:00 - 21:00 Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а) 45 BYN
21 кастрычніка, у сераду, капэла «Санорус» запрашае на музычны перфоманс «Марк Шагал. Сусвет кахання».

Вас чакае спектакль—падарожжа ў свет Шагала, «народжанага паміж небам і зямлёй». Драматычны акцёр ажывіць яго лісты, паэзію і кнігі, прымушаючы нас усміхацца, плакаць і захапляцца. ⠀

Уявіце: гучанне хору, струнных, духавых інструментаў і тэрменвокса, змяшанае з праекцыямі шагалаўскіх карцін. Вы пройдзецеся па вулачках Віцебска, Санкт-Пецярбурга і Парыжа, а пасля растворыцеся ў загадкавай шагалаўскай прасторы паміж рэальнасцю і фантастыкай.

У праграме — музыка В. А. Моцарта, Ф. Шуберта, К. Сен-Санса, Э. Блоха і многіх іншых таленавітых кампазітараў.

Квіткі коштам ад 45 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ