У пятніцу, 26 красавіка, у лекторыі «Фрэскі» — новая смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Тры кулінарныя рэвалюцыі ў беларускай кухні».
Дата: 26 красавіка
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
У беларускай кухні ці, ўдакладнім, у кухні людзей, якія стагоддзямі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было як мінімум тры вялікія кулінарныя рэвалюцыі: з прыходам хрысціянства, у эпоху Адраджэння, са з’яўленнем бульбы.
Што елі беларусы ў розныя перыяды і як мянялася кулінарная мода і густы, і раскажа спадарыня Алена.
Яшчэ вы даведаецеся:
чаму вам не спадабаецца ежа з каралеўскага стала 16 стагоддзя;
хто першы пачаў саліць агуркі і піць расол (спойлер — гэта былі не славяне);
чаму мы любім грэчку, а ў Еўропе да яе вельмі халаднавата ставяцца;
калі беларусаў пачалі называць «бульбашы» і як называлі раней.
Чакае вас і дэгустацыя: старажытны рэцэпт 18-19 стагоддзя хатніх цукерак з буракоў ды без цукру.
Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.
Кошт — 25 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.