Лекцыя пра «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Сямёнавіча ў Мінску

25.04.2024 18:30 - 20:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) 5 рублёў


У чацвер, 25 красавіка, у галерэі Савіцкага — лекцыя пра кнігу Казіміра Сямёнавіча «Вялікае мастацтва артылерыі».






Дата: 25 красавіка

Час: 18.30

Месца: галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск 



Ваенны інжынер, тэарэтык і практык артылерыі, Казімір Семяновіч лічыцца аўтарам прататыпа шматступеннай ракеты — вынаходніцтва, якое заклала асновы ракетнай тэхнікі і наблізіла чалавецтва да магчымасці пілатуемага касмічнага палёту. 

Вы даведаецеся пра асобу і дзейнасць Казіміра Семяновіча, пра асаблівасці і значнасці яго навуковай працы, пра факсімільнае выданне «Вялікага мастацтва артылерыі», якое ўбачыла свет сёлета і дэманструецца на выставе. 


Лектар — Філіп Падбярозкін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа НАН Беларусі. 



Уваход — па квітку ў галерэю.






Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Дзень Волі ў Познані

28.03.2026 (14:00 - 19:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ