У суботу, 28 снежня, у музеі-майстэрні Азгура адбудзецца артыст-ток з мастаком Мішам Дайлідой.
Дата: 28 снежня
Час: 16.00
Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск
Лёгкая метамадэрнісцкая графіка спадара Мішы, названая ім самім канцылярскім рэалізмам, намякае, што за звыклымі нам рэчамі можа хавацца новая, нябачаная дагэтуль рэальнасць.
То прыходзьце абмеркаваць.
Квіткі — 7 рублёў поўны, 3,5 і 5 рублёў — ільготныя. Запісвайцеся праз дырэкт музея.