У сераду, 18 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа — творчы вечар рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова «Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў».
Дата: 18 кастрычніка
Час: 16.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Падчас імпрэзы спадар Уладзімір раскажа пра гістарычную падзею, якая не здарылася, і прапануе паразважаць, чаму не адбылося тое, чаму было наканавана здарыцца.
Акрамя ўсяго, ён прэзентуе сваю свежую кнігу «Таямніцы багемнага віру».
Уладзімір Арлоў — пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы ён стварыў дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў.
Квіткі — 5 рублёў.