Лекцыя «ЛЮБЛIНСКАЯ УНIЯ: разумны палiтычны ход цi канец Вялiкага Княства?» у Кракаве

14.10.2023 17:00 - 19:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых


У суботу, 14 кастрычніка, у GUTENBERG CLUB — новая гістарычная сустрэча!




Дата: 14 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў 


Гэтым разам Уладзiмiр Падалiнскi, кандыдат гiстарычных навук i даследчык Люблiнскай унii, чытае лекцыю «Люблiнская унiя: разумны палiтычны ход цi канец Вялiкага Княства? »

Абмяркуюць: 

Як i калi з’явiлася iдэя унii ВКЛ i Кароны? 

Цi Унiя пазбавiла ВКЛ незалежнасці?

 Што сталася б, калi б Унiя не была заключана? Спадар Уладзімір распавядзе пра асноўныя моманты гэтай гiстарычнай падзеi i пракаментуе ўсе спрэчныя пытаннi, якiя праз дзесяцiгоддзi электрызуюць беларускую iнфапрастору. 

Сустрэча адбудзецца ў форме размовы i жывога аповеду, таму рыхтуйце пытаннечкi, меркаваннi i каментары. 

Уваход — 50 злотых. Гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi. 


Месцаў вобмаль, то рэгіструйцеся па па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Майстар-класы ў Мінску

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ