Прэзентацыя праекта kultmapka.me ў Варшаве

17.10.2023 19:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (pl. Konstytucji 6) Бясплатнае
 
У аўторак, 17 кастрычніка, ў Варшаве прэзентуюць праект kultmapka.me, які мае на мэце паказаць каштоўнасць беларускай культуры і гісторыі, яе ўнёсак у сусветную гісторыю.



Дата: 17 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6 (рог ul. Koszykowej), Варшава 



Дзе ў Варшаве месцы, звязаныя з Беларуссю, і навошта іх шукаць?

 Дзе вучыўся Тадэвуш Касцюшка і дзе пахавана ягонае сэрца? 

Дзе пахавана нявеста правадыра паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага?

 Дзе можна ўбачыць выдатную рэнесансную карціну «Бітва пад Оршай»? 

А дзе знаходзіцца цела апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага, ураджэнца Гарадзеншчыны?

 Адказы на тыя і іншыя пытанні знойдзеце падчас прэзентацыі.


Удзел бяруць:

Аліна Коўшык — прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні, журналістка;

Ігар Станкевіч — журналіст, дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі. 

Прэзентацыя будзе на беларускай мове. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах

16.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ