• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША

Пачатак: 16.05 (10:00)
Канец: 30.06 (17:00)
The Wende Museum,
(Culver City, California , 10808 Culver Boulevard)
Google

У Калвер-сіці, што ў Каліфорніі, на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» можна пабачыць творы беларускай мастачкі Руфіны Базловай, вядомай сваімі вышыванкамі па матывах злабадзённых падзей, а таксама абстрактныя даследаванні святла ад мастачкі-канцэптуалісткі Ганны Сакаловай.



Дата: да 23 кастрычніка

Месца: The Wende Museum, The Armory, 10808 Culver Boulevard, Culver City, California


Выстава «The Medium is the Message» спалучае палітычныя сцягі камуністычных краін часоў халоднай вайны з сучаснымі творамі мастацтва, якія тут і цяпер прапануюць крытычнае пераасэнсаванне.

 Там можна таксама пабачыць творы мультымедыйнай мастачкі Рэнэ Петрапулас, чые шматнацыянальныя сцягі падрываюць асацыяцыі нацыянальнай ідэнтычнасці; кінарэжысёркі і мультымедыйнай мастачкі Колін Сміт, банеры якой распавядаюць пра рэаліі і магчымасці для чарнаскурых жанчын у ЗША; канцэптуальнага мастака Коўл Стэрнберг з Лос-Анджэлеса, чый праект «Свабодны штат Каліфорнія» марыць аб альтэрнатыўнай будучыні; украінска-амерыканскай мультымедыйнай мастачкі Молі Суражскі, чыя тэкстыльная творчасць крытычна адлюстроўвае сучасны капіталізм.

На выставе прадстаўлены і працы польскаамерыканскага мастака Яна Саўкі (1946–2012). Пачынаючы з 1968 года, калі браў удзел у масавых студэнцкіх пратэстах па ўсёй Польшчы, Саўка выкарыстоўваў прапаганду як сродак мастацкага супраціву, у прыватнасці, праз транспаранты. Ён працягваў даследаваць гэтую форму на працягу ўсёй сваёй кар’еры, асабліва падчас краху камунізму ў савецкім блоку, калі ён распрацаваў манументальныя гібрыды банэраў на свабодным палатне, якія адлюстроўвалі гісторыю Польшчы ХХ стагоддзя.

Уваход вольны.




« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип