Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы

03.06.2022 - 31.08.2022 11:00 - 19:00 Палац Радзівілаў Бясплатнае


У Вялікай выставачнай зале Нясвіжскага палаца Радзівілаў працуе выстава «GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі».



Дата: па 23 кастрычніка

Месца: Палац Радзівілаў, Нясвіж

На выставе дэманструюцца мадэлі ахоўнага і наступальнага ўзбраення. Тут можна пабачыць поўныя камплекты ахоўнага ўзбраення асобных войскаў Вялікага княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы 1410 г. і бітвы пад Оршай 1514 г.

У экспазіцыі ёсць таксама традыцыйныя на Беларусі ручныя кавальскія прылады.

Можна адчуць сябе рыцарам, прымерыўшы элементы ўзбраення і рыштунку: кальчугу, меч, шчыты рыцарскія, шлем «бацынет» з забралам і г.д.

Кошт уваходных квіткоў: 5 рублёў для дарослых, 2,5 рублёў для школьнікаў і студэнтаў. Шматдзетныя сем’і пры наведванні выставы з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі (да 18 гадоў) — 2,5 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: 8 0177020602; 8 029 551 80 51.

Наведаць выставу можна і без набыцця квітка на сталую экспазіцыю Палацавага ансамбля.

Выстава працуе па 23 кастрычніка.




Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ