З 9 па 16 лістапада 2020 года Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай "Тыдзень за роўнасць і інклюзію”!
Нягледзячы на ўсе перашкоды і выклікі, мы не можам не далучыцца да чарговай міжнароднай тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінацыі і нянавісці, якая ініцыюецца Еўрапейскі аб'яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў UNITED.
Зараз, на фоне актывізацыі грамадства, як ніколі важна казаць пра правы чалавека, фашызм і дыскрымінацыю, і мы запрашаем вас далучыцца да гэтага дыялогу. На жаль, гэтыя з'явы нікуды не зніклі з нашага жыцця, а ўразлівых груп стала яшчэ больш. Што з усім гэтым рабіць? Прапануем шукаць адказы і магчымыя сумесныя дзеянні разам!
У гэтым годзе мы не можам ставіць пад небяспеку ваша здароўе, таму ў нас не будзе агульнай аффлайн пляцоўкі для традыцыйнага ўік-енда Розныя-Роўныя. Аднак у многіх ёсць інтэрнэт і запланаваныя актыўнасці пройдуць у анлайн фармаце на пляцоўцы ZOOM. Ёсць у гэтым і добрая навіна - зараз у тыдні за роўнасць і інклюзію змогуць прыняць удзел усе гарады і краіны!
Мы ўжо запланавалі шэраг цікавых лекцый - сачыце за анонсамі, хутка мы раскрыем усе карты і раскажам пра іх больш падрабязна!
Што будзе:
· 9 лістапада (панядзелак) 17:00 - інтэрактыўная размова пра тое, што такое Правы чалавека, Праваабарончыя арганізацыі і дзе можна валанцёрыць;
· 11 лістапада (серада) 17:00 - talk пра розныя адценні дыскрымінацыі: у фармаце пяці хвілін людзі з розных арганізацый і ініцыятыў раскажуць пра тыя групы людзей, якіх у нас дыскрымінуюць больш за ўсё. Прыгатуйцеся здзіўляцца;
· 12 лістапада (чацвер) 17:00 - лекцыя ад філасафіні і некропсихатэрапеўткі Жулі Рашэ пра наш унутраны фашызм.
Ужо хочаш удзельнічаць у нашых актыўнасцях? Рэгіструйся тут - https://forms.gle/SdPVqKsJm7n2m4Qa8
· 13 лістапада (пятніца) 19.00 - Анлайн-кінаклуб MAKEOUT & HUMAN CONSTANTA - інтэрактыўны фільм Ксеніі Галубовіч аб правах ЛГБТ + людзей «Дзядулю гэта не спадабаецца» рэгіструюцца па спасылцы https://forms.gle/ELX27jNUQSX9ARWr5
А калі ты ўсё яшчэ сумняешся, ці варта ўдзельнічаць разам з намі ў Тыдні за роўнасць і інклюзію - глядзі як гэта было ў мінулым годзе, а таксама падпісвайся на інстаграм Тыдня.