Паказ спектакля "Галава"

19.12.2020 19:00 - 21:00 РТБД (вул. Крапоткіна, 44) 5 р.
19 снежня а 19-тай гадзіне РТБД разам з Цэнтрам беларускай драматургіі запрашаюць вас на прэм'ерны паказ спектакля "Галава" па п'есе Ігара Сідарука ў рэжысёрскім прачытанні Яўгеніі Давідзенка.

"Галава" - гэта казка абсурду, якую Ігар Сідарук напісаў у 1990 годзе, аднак, нягледзячы на час, актуальнасць п'есы толькі ўзрасла.

Прыходзьце, шаноўныя, ва ўтульную залу нашага тэатра, падтрымайце ЦБД, маладога рэжысёра, беларускую драматургію і, канешне, прыходзьце, каб парэфлексіраваць над надзённым. Зрабіце прыемны арт-падарунак сабе і сваім блізкім!

Квіткі можна набыць тут.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ