Праект «жывой гісторыі» Легендарныя эпохі

07.11.2020 12:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

Праект "Легендарныя эпохі" прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

7 лістапада 2020 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.

Мы перанясемся на 600 гадоў назад, даведаемся гісторыю Грунвальдскай бітвы і хода ваенных кампаній 1300 - 1450 гадоў. Праект праходзіць пры ўдзеле тэатраў сярэднявечнай культуры і ваенна-гістарычных клубаў.

Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:

¾    Рыцарскі турнір;

¾    Манёўры і масавыя баі рыцараў;

¾    Штурм "Брамы Замка";

¾    Cярэднявечныя музыкі;

¾    Майстар-клас па прыдворных танцах;

¾    Сярэднявечныя гульні;

¾    Лучны і арбалетны цір

і шмат іншага!

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

***

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

·         Паказальныя выступы рэканструктараў

·         Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў

·         Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду

·         Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах

·         Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства

·         Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі» на лістапад:

07.11.20 - Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)
14.11.20 - Шатландскія найміты. (XVII ст.)

21.11.20 – Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)

Падрабязнасці і квіткі: + 375 29 602-52-50

https://dudutki.by/


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

SAMOTA і navalach у Беластоку

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Balance Klub (dr Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ