«Валанцёрскі фэст 2018» у Мінску

15.09.2018 11:00 - 18:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) Патрэбна рэгістрацыя

15 верасня 2018 года «Валанцёрскі фэст» збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.

Праграма фэсту:

11.00 – 12.00 — рэгістрацыя і размеркаванне валанцёраў і валанцёрак (дворык Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

12.00 – 16.30 — валанцёрства ў арганізацыях / ініцыятывах / культурна–адукацыйных пляцоўках.

16.30 – 17.30 — час падзяліцца досведам і ўражаннямі.

18.00 — канцэрт гурта «Крем Сода» (Cream Soda) у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту — уваход вольны!).

Больш за дваццаць дабрачынных, праваабарончых, экалагічных, адукацыйных арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак падалі заяўкі на ўдзел у сёлетнім фэсце. Паглядзець поўны спіс і зарэгістравацца на фэст можна па спасылцы.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што кожны і кожная з вас можа выбраць дзве арганізацыі  / ініцыятывы / культурна-адукацыйныя пляцоўкі, пазнаёміцца з дзейнасцю і паваланцёрыць у якіх будзе магчымасць падчас фэсту.

Па ўсіх пытаннях лістуйце на [email protected]. Далучайся да падзеі ў Facebook і сачыце за навінамі.

Да сустрэчы 15 верасня ў 11.00 у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19).

Арганізуе мерапрыемства Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» па запрашэнні РМГА «Некст Стоп – Нью Лайф».

Facebook
Вконтакте
Instagram
rada.fm


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

«Triangle» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фэст ментальнага здароўя «Карані і Крылы» ў Варшаве

17.10.2026 (11:00 - 13:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ