У суботу, 2 лістапада, музей Якуба Коласа запрашае ў традыцыйную вандроўку па Коласавых мясцінах на Стаўбцоўшчыне, прымеркаваную да народзінаў паэта.
Дата: 2 лістапада
Час: 10.00
Месца збору: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Падчас падарожжа вы:
ушануеце памяць паэта ўскладаннем кветак да помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах і да бюста Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне;
наведаеце мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы і Альбуць, дзе вас чакаюць забаўляльныя і экскурсійныя праграмы;
завітаеце у Старасвержанскі дом культуры, дзе паслухаеце канцэртную праграму «З музыкай да Коласа».
Кошт — 40 рублёў. Просяць унесці перадаплату ў памеры 20 рублёў. Зварот папярэдняй аплаты магчымы не пазней, чым за суткі да паездкі.
Рэгіструйцеся па спасылцы.