Сустрэча з «Калыханкай» у Мінску

30.10.2024 16:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае
 

У сераду, 30 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча з «Калыханкай».







Дата: 30 кастрычніка

Час: 16.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 




«Доўгі дзень, цёплы дзень, адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень, адпаўзае ў кут далёкі,» — гэтыя пазыўныя «Калыханкі» штовечар збіраюць ля тэлеэкранаў сваіх гледачоў. 

Перадача «Калыханка» з’явілася ў праграме беларускага тэлебачання ў 1981-м. Маляты раслі з Дзедам-Бардзедам, Бульбінкам, Феяй сноў і многімі іншымі казачнымі героямі.


 Мядзведзік Топа і лісічка Яна — любімыя героі і сёння. Імі захапляюцца і маленькія, і дарослыя. 

Топа нават атрымаў у 2016 годзе прэмію «Телевяршыня» як лепшы тэлевізійны вядучы па выніках глядацкага галасавання. 

Як уладкавана тэлевізійная кухня? 

Дзе апранаюцца героі «Калыханкі»?

 Як прыдумляецца гісторыя сюжэтаў на кожны дзень? 

Гэтыя і іншыя сакрэты раскрыюць на сустрэчы з мядзведзікам Топам (Уладзімір Варанкоў), лісічкай Янай (Анастасія Матусевіч), і хлопчыкам Цімафеем (Цімафей Хромчанка) у Літаратурным. 

А яшчэ паспрабуюць перанесціся ў свет тэлевізійнай студыі.




 Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ