У суботу, 5 жніўня, на мемарыяльнай сядзібе «Ласток», што на Стаўбцоўшчыне, адкрываецца выстава «Для кожнай рэчы час ёсць свой...», якая пазнаёміць вас з традыцыйнымі народнымі святамі. Прымеркаваная яна да стагоддзя паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Дата: 5 жніўня
Час: 13.30
Месца: сядзіба «Ласток», Стаўбцоўшчына
Ласток, або Сухошчына — трэцяе месца жыхарства бацькоў Якуба Коласа.
Сюды Міхаіл Міцкевіч перабраўся з Мікалаеўскай лясной каморы 1 лістапада 1885 года і жыў да красавіка 1890 года. Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 годзе, захаваліся тут да нашых дзён.
На адкрыцці абяцаюць беларускія народныя абрадавыя песні, урыўкі з паэмы «Новая зямля» і куратарскую экурсія Ігара Іванова, загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы.
Музей Якуба Коласа ладзіць трансфер з Мінска. Ад’езд — ад музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) у 11.00.
Бонус падарожжа — экскурсія па іншых сядзібах філіяла «Мікалаеўшчына»!
Кошт трансферу — 20 рублёў. Запісвайцеся па па тэлефонах 8 (017) 270 17 02; +375 29 704 86 35