У сераду, 2 жніўня а 15-й, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі адкрыецца файная выстава «Беларускія нячысцікі».
Дата: 2 жніўня
Час: 15.00
Месца: Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей, вул. Баграціёна, 10, Ваўкавыск, Гарадзенская вобл.
Прыходзьце пазнаёміцца з творамі рамеснікаў Івана Занеўскага і Ірыны Галонскай: фігуркамі, статуэткамі, карцінамі і барэльефамі на міфалагічную тэматыку. Вас чакаюць усе беларускія нячысцікі, якія ёсць, і нават яшчэ больш.
У межах выставы будуць таксама адмысловыя майстар-класы: 4 жніўня клічуць стварыць уласны амулет з выявай Белабога, 5 жніўня — зляпіць з салёнага цеста ляснога духа, а 8 жніўня — стварыць дэкаратыўнае пано. Кошты майстар-класаў — 4 рублі.
А запісацца на ўдзел можна па нумары 8 (01512) 2 05 80.
Выстава працуе па 31 жніўня.