У пятніцу і суботу, 26 і 27 ліпеня, у прасторы «Пяты вугал» адбудзецца выстава «Фаза: Самасць».
Дата: 26 і 27 ліпеня
Час: з 16:00 да 21:30
Месца: Брэсцкі электралямпавы завод, вул. Маскоўская 204А (5паверх), Брэст
На выставе прэзентуюць творы мастакоў рознага жанру з Брэста, Гродна, Маладзечна, Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Н’ю-Ёрка.
Тэмы выставы — самапрэзентацыя і цялеснасць.
Працы вельмі асабістага характару ўразаюцца ў сцены завадскога будынка і даюць гледачу магчымасць падумаць аб тым, што адчувае аўтар, калі глядзіць сам на сябе.
Уваход — 10 рублёў. Просяць таксама рэпоснуць афішку.