Гукавая выстава «Палескія замовы» ў Вільні

24.07.2024 - 26.07.2024 15:00 - 19:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У сераду, 24 ліпеня, у CreateCulture Space пачынае працу інтэрактыўная гукавая выстава «Палескія замовы».






Дата: з 24 ліпеня па 26 ліпеня

Час: з 15.00 да 19.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




«Палескія замовы» — гэта спроба вербальнай рэканструкцыі сярэднявечных паганскіх рытуалаў Палесся. Абрады і шэпты былі істотнай часткай беларускай сялянскай культуры цягам соцень гадоў, але ў наш час яны амаль зніклі. 

Прамоўленыя на палескім дыялекце, замовы былі запісаныя ў другой палове XIX стагоддзя этнографам Еўдакімам Раманавым, які валодаў толькі расейскай мовай. У выніку з’явіліся тэксты на штучнай мове — і менавіта ў такім выглядзе вы можаце іх пачуць. 


Праект мае два складнікі — чатыры замовы, запісаныя беларускімі акцёрамі, і музычна-шумавую частку. Яна адлюстроўвае час, які аддаляе нас ад той пары, калі гэтыя шэпты гучалі ў кожнай палескай вёсцы. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ