У суботу, 14 кастрычніка, у салоне-краме «Ля фантана» адкрываецца персанальная выстава Ірыны Барсуковай «Радзіма».
Дата: 14 кастрычніка
Час: 17.00
Месца: салон-крама «Ля фантана», вул. Суворава, 38, Віцебск
Мастачка прэзентуе каля 20 карцін.
Спадарыня Ірына працуе ў розных тэхніках. Гэта і карціны з ільну, і акварэлі з пастэллю, і паштоўкі з выразамі пісьменнікаў.
Экспазіцыя будзе аздоблена рушнікамі, лялькамі, жбанамі і іншымі прадметамі, звязанымі з бытам беларусаў.
Уваход, здаецца, вольны.